05.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Пружанскага раёна 23 жніўня асудзілі Руслана Глушанка паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Жытко прызначыў Руслану тры месяцы арышту.
Як паведаміла "Берасцейская вясна", інфармацыя пра прысуд з’явілася на сайце дзяржаўнай раённай газеты "Раённыя будні".
27-гадовага гамельчука абвінавацілі ў тым, што ён сарваў чырвона-зялёны сцяг з адной з крамаў у Прыжанах і кінуў яго на зямлю. Гэтыя дзеянні кваліфікавалі, як “здзек над дзяржаўнымі сімваламі”.
Крыніца: У Пружанах асудзілі хлопца за сарваны чырвона-зялёны сцяг