19.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Зміцер і Вікторыя Баяровічы У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 ліпеня пачнуць судзіць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча і ягоную жонку Валерыю Баяровіч. Іх вінавацяць у арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Інчына.

Палітзняволены Зміцер Баяровіч — пісьменнік і журналіст, быў затрыманы 14 сакавіка 2023 года разам з жонкай Валерыяй Баяровіч каля пад’езда іх дома. Супраць абодвух узбудзілі крымінальную справу за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Напачатку Баяровічы былі змешчаныя ў Следчую турму № 8, затым пераведзеныя ў СІЗА №1 на Валадарку.

Зміцер Баяровіч працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.

Раней, у 2012 годзе, у выдавецтве "Галіяфы" выйшла ягоная дэбютная кніга "Шалі".

Крыніца: У Мінску судзяць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча разам з жонкай Валерыяй