14.07.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Мінску затрымалі прадпрымальніка за "Пагоню" на нумарах машыны
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што нагодай для затрымання стала «Пагоня» на нумарной рамцы.
Праўладны тэлеграм-канал назваў гэта «дэманстрацыяй забароненай сімволікі на асабістым аўто».
У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 32 прозвішчы — сярод іх Ціханоўская, Латушка і грамадзянін Польшчы
14 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у ім 3048 чалавек.
Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Польшчы Роберта Тампала (TAPALA ROBERT), Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку, стрыечнага брата прадстаўніка палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука Сяргея Франчука, палітыка Андрэя Дзмітрыева.
Крыніца: Новыя факты пераследу 14 ліпеня