13.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, FIDH, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў — Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) — 12 ліпеня ў Парыжы прэзентавала даклад пра парушэнні на судзе над заснавальнікам "Вясны" і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, яго намеснікам і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцінам Стэфановічам, юрыстам і каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімірам Лабковічам, праваабаронцам "Вясны" Дзмітрыем Салаўёвым. Яго прэзентацыя адбылася 12 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH, прымеркаваная да гадавіны затрымання праваабаронцаў. Даклад падрыхтаваны, у тым ліку на падставе інфармацыі з двух таемных місій судовага назірання за працэсам над праваабаронцамі, праведзеных Абсерваторыяй.

Праваабаронцы і журналісты пасля прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH
Праваабаронцы і журналісты пасля прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH

Кіраўнік праграмы FIDH па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ілля Нузаў сказаў:

"Назіральнікі, якія прысутнічалі ў зале суда, былі першымі сведкамі пародыі на правасуддзе, якая мела месца падчас гэтага судовага працэсу. Выгляд падсудных у кайданках і зачыненых у металічнай клетцы, адмова весці працэс на беларускай мове, неабгрунтаваныя прэтэнзіі і падпарадкаванне сведак — гэта толькі некалькі прыкладаў нізасцяў, да якіх гатовы апускацца аўтарытарны беларускі рэжым".

Рэгіянальная каардынатарка праграмы OMCT па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Яўгенія Андрэюк заклікала міжнародную супольнасць выкарыстоўваць усе даступныя сродкі, каб аказаць ціск на беларускія ўлады, каб яны паважалі вяршэнства закона і вызвалілі ўсіх праваабаронцаў у краіне:

"Судовы пераслед і асуджэнне нашых чатырох калегаў з "Вясны" ілюструе больш шырокую схему крыміналізацыі і падаўлення ўсіх праваабарончых арганізацый і праваабаронцаў у Беларусі".

Прэзентацыя даклада адбылася 12 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH, удзел у якой прыняла праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук.

Поўны даклад даступны на англійскай мове на сайтах FIDH і OMCT.

Крыніца: Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў прэзентавала даклад пра парушэнні на судзе над вясноўцамі