13.07.2023 Тэгі: ААН, правы чалавека 13 ліпеня на 53-й сесіі Савета па правах чалавека адбыўся разгляд і галасаванне па рэзалюцыі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэзалюцыя прадугледжвае падаўжэнне мандату спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі на адзін год і заклікае ўлады ўзаемадзейнічаць з ім і вярнуцца да дыялогу, а таксама даць яму магчымасць наведваць Беларусь і камунікаваць з зацікаўленымі асобамі ва ўрадзе і з ліку грамадзянскай супольнасці.
Было праведзенае галасаванне, згодна з якім рэзалюцыя была прынятая:
- 20 краіна-ўдзельніца выступіла “за”,
- 6 – "супраць",
- 21 – “устрымалася”.
Такое рашэнне абумоўлена, у тым ліку, што ўлады Беларусі працягваюць прыгнятаць грамадзянскую супольнасць і пераследаваць праваабаронцаў.
Такім чынам мандат Спецдакладчыка па Беларусі быў падоўжаны яшчэ на адзін год.
Будзе дапоўнена тэкстам рэзалюцыі.
Спецдакладчыца ААН па Беларусі: "Сітуацыя з правамі чалавека катастрафічная"
Крыніца: Мандат Спецдакладчыка па Беларусі быў працягнуты яшчэ на адзін год