22.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Добрушскага раёна 20 красавіка асудзілі Галымжана Бакірава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Лук’янава прызначыла Галымжану адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

dobruszskaja-papjarovaja-fabryka_heroi-t
Добрушская папяровая фабрыка "Герой труда". Фотаздымак: newsgomel.by

Пасяджэнне мела выязны характар і праходзіла ў памяшканні камунальнага ўнітарнага прадпрыемства Добруша. 

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у адным з тэлеграм-чатаў пакідаў паведамленні з заклікамі ўдзельнічаць у пратэсных акцыях, а таксама дасылаў у чат “розныя навіны і інфармацыю дэструктыўнай накіраванасці”. На судзе ён паведаміў, што сам двойчы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Галымжан Бакіраў мае сярэднюю адукацыю. Працаваў на Добрушскай папяровай фабрыцы.  

Крыніца: Супрацоўніка Добрушскай папяровай фабрыкі асудзілі па "народным" артыкуле на паўтара года калоніі