20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пінскага раёна і горада Пінска першага чэрвеня асудзілі Ягора Дашэвіча паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Лубнік прызнчыла Ягору два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).

Суд Пінскага раёна і горада Пінска

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у Telegram пад відэаролікам з выступам Лукашэнкі. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Дашэвічу не спадабаўся пункт гледжання, які выказваўся ў відэа. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

З 21 па 24 сакавіка 2023 года мужчыну ўтрымлівалі пад вартай.

Ягор Дашэвіч мае вышэйшую адукацыю, працуе індывідуальным прадпрымальнікам.

Крыніца: "Не спадабаўся пункт гледжання". Жыхару Пінска прызначылі два гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі