20.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёна першага чэрвеня асудзілі Вадзіма Говіна паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі, злучаная з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Вадзіму адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд Бярозаўскага раёна.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у сацсетцы Вконтакте пакінуў абразлівы каментарый у бок Лукашэнкі, у якім абвінавачваў палітыка ў здзяйсненні злачынства супраць чалавечнасці і акту тэрарызма. Да суда Вадзім утрымліваўсся пад вартаю. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Вадзім Говін мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працаваў зваршчыкам.  

Крыніца: Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі