08.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце 6 чэрвеня адбылося выязное пасяджэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы па справе аб абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, піша "Берасцейская Вясна". 18-гадовай студэнтцы Аліне Коваль прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд у БарГУ
Суд у БарГУ

Паводле версіі абвінавачвання, дзяўчына 26 верасня 2022 года пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў "абразлівы каментар" пра Лукашэнку. Знаходзілася яна ў гэты час у інтэрнаце. Як і на этапе папярэдняга следства, так і ў судовым пасяджэнні Аліна Коваль прызнала сваю віну ў поўным аб'ёме.

Пасяджэнне суда менавіта ў ВНУ праходзіла па ініцыятыве пракуратуры. Прысуд вынес суддзя Мікалай Кміта.

Крыніца: У Баранавічах студэнтку судзілі за абразу Лукашэнкі наўпрост ва ўніверсітэце