08.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Маскоўскага раёна Брэста першага чэрвеня разгледзеў крымінальную справу супраць 35-гадовага Паўла Янчука, абвінавачанага ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядала суддзя Іна Клышпач, абвінавачанне прадстаўляў памочнік пракурора Антон Глінскі.
Павел Янчук родам з Камянецкага раёна, але жыў у Брэсце. Да суда Паўла змясцілі пад варту.
Па версіі абвінавачвання, Павел Янчук 17 красавіка 2022 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь» напісаў абразлівы каментар ад імя карыстальніка «Canna Steinfeldgrubber».
Прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: Берасцеец атрымаў год калоніі за абразлівае слова на адрас Лукашэнкі