26 лютага ў Press-Club Belarus праваабарончая арганізацыя Human Constanta сумесна з прафесійнай супольнасцю адвакатаў ABA ROLI правядзе воркшоп для юрыстаў, праваабаронцаў і журналістаў на тэму «Свабода выказвання онлайн: міжнародныя стандарты і беларуская практыка».
Разам з беларускімі і замежнымі экспертамі на прыкладзе кейсаў ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека мы абмяркуем, як працаваць са справамі аб свабодзе выказвання, юрыдычныя аргумэнты і стратэгіі, якія можна прымяніць у Беларусі.
Асноўныя тэмы, якія мы разбяром на варкшопе:
- адказнасць за экстрэмізм онлайн;
- прыватнасць і свабода слова;
- блакаванні сайтаў;
- адказнасць за ананімныя каментары;
- супрацьдзеянне мове нянавісці;
- адказнасць пасрэднікаў (правайдэры, сацыяльныя сеткі).
Таксама мы прадставім міжнароднае даследаванне на гэтыя тэмы, пагаворым аб бягучай практыцы ў Беларусі, і як мы можам яе змяніць.
26 лютага а 12:00, Press Club Belarus: г. Мінск, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601Для рэгістрацыі неабходна запоўніць форму.
Крыніца: «Свабода выказвання онлайн: міжнародныя стандарты і беларуская практыка» ад Human Constanta