02.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У судзе Лідскага раёна па шэрагу пратэсных артыкулаў асуджаны палітзняволены Сцяпан Якуць. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342), паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), яго абразе (ч. 1 арт 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).
Справу разглядаў суддзя Уладзімір Федаровіч.
У відэа, апублікаваным сілавікамі, Сцяпан Якуць паведамляў, што быў затрыманы за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу супрацоўнікаў міліцыі ў сетцы інтэрнэт.
12 траўня 2023 года ён быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Судовы працэс завяршыўся яшчэ 16 лютага. Сцяпану Якуцю прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: За распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу Лукашэнку асудзілі жыхара Ліды