30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёна Мінска 1 сакавіка асудзілі Аляксея Сахара паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксею два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Аляксея апазналі па фотаздымках з пратэстаў. Таксама ў якасці пацвярджэння яго ўдзелу ў пратэстах былі выкарыстаныя дадзеныя тэлефонных злучэнняў, прадстаўленыя мабільным аператарам.
Аляксей Сахар мае сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуе зваршчыкам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Крыніца: Зваршчыка з Мінска асудзілі па “народным артыкуле” на 2,5 гады “хатняй хіміі”