01.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня асудзілі Яну Цэглу паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіранвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Дзяўчыну затрымалі шостага красавіка 2023 года. Да суда яе ўтрымлівалі пад вартай.
Яна Цэгла — пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў ЛіМе (літаратура і мастацтва), журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва "Маскарад".
Крыніца: Пісьменніцу Яну Цэглу асудзілі па "народным" артыкуле на два гады "хатняй хіміі"