31.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 24 траўня завяршыўся разгляд крымінальнай справы былой бухгалтаркі Мінскага элетратэхнічнага завода імя Вавілава Ганны Карняенка. Жанчыну абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых даденых (ч.3 арт. 203-1 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт 130 КК).
Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.
Судовы працэс пачаўся 19 траўня і праходзіў закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра сутнасць абвінавачання небагата. Вядома, што Ганну звольнілі з працы пасля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, затым яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення.
Суд прызнаў Ганну Карняенка вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на пяць гадоў.
Крыніца: Былой бухгалтарцы Мінскага элетратэхнічнага завода прысудзілі пяць гадоў калоніі