30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёну Мінска шостага сакавіка асудзілі Аляксандра Саланінку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе у Мінску і выхадзе на праезную частку. Аляксандр скончыўшы працоўную змену на прадпрыемстве на прахадной убачыў групу людзей з расцяжкай з лозунгам, пасля чаго далучыўся да пртэстоўцаў. Падчас пратэснай акцыі ён“публічна выкрыкваў лозунгі і дэманстраваў у якасці пратэстнага сімвала V-вобразны жэст указальным і сярэднім пальцамі рук”. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Аляксандр мае вышэйшую адукацыю і працуе шліфавальшчыкам на дзяржаўным прадпрыемстве.
Крыніца: “Дэманстраваў V-абразны жэст”. Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2,5 гады “хатняй хіміі”