30.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 траўня асудзілі Алесю Жалязоўскую паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Алесі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў адным з тэлеграм-чатаў пакінула абразлівы каментар у бок Лукашэнкі пад яго партрэтам. Да суда яна знаходзілася пад вартай.
Алеся мае сярэдне-тэхнічную адукацыю, працуе галоўнай спецыялісткай па тэндарнай працы ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Жанчыну вызвалілі ў зале суда.
Крыніца: Жанчыну асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за абразу Лукашэнкі