29.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 26 траўня асудзілі палітзняволенага Юрыя Бубнова паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла Юрыю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну затрымалі 12 студзеня 2023 года наўпрост на кафедры ўніверсітэту, дзе ён працуе. Першапачаткова яго абвінавачвалі таксама і ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК). Але пазней гэты артыкул з абвінавачвання прыбралі. Юрый не прызнаў віну.
Юрый Бубноў – доктар сацыялагічных навук. Узначальвае кафедру гуманітарных дысцыплін Беларускага універсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з 1997 года. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў універсітэту. Мужчына ўзнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі». У Магілёве Юрый Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».
Крыніца: Прафесара і доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова асудзілі да двух гадоў калоніі