22.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна 22 траўня распачаў разгляд крымінальнай справы супраць Эдуарда Бабарыкі. Пад вартай ён утрымліваецца амаль тры гады. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.

Эдуард Бабарыка на судзе 22 траўня 2023 года
Эдуард Бабарыка на судзе 22 траўня 2023 года

Палітвязня абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленні ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса.

Ён быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам, калі ішоў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы. Затрыманне ажыццяўляў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.У той жа дзень Эдуарда Бабарыку змясцілі ў СІЗА КДБ. 

У СІЗА для Эдуарда стваралі "жудасныя ўмовы". У 2020 годзе ён два тыдні сядзеў у адзіночцы, а "потым, па вяртанні да суседзяў, ня мог нагаварыцца". У ягонай камеры былі такія спёка і вільгаць, што адзенне пакрывалася цвіллю. Яму моцна абмяжоўваюць ліставанне.

Эдуард кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola.

Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка

Крыніца: Распачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, які ўтрымліваецца пад вартай амаль тры гады