21.05.2023 Тэгі: акцыі, грамадства, палітвязні, салідарнасць Дзве акцыі прайшлі ў Вільні ў Дзень з салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Распавядаем пра іх.

Акцыя Чытання імёнаў палітычных вязняў Беларусі прайшла каля мурала палітзняволенага старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, насупраць амбасады Беларусі ў Літве.

"Чытанне імёнаў — вядомая акцыя, калі людзі збіраюцца дзеля таго, каб чытаць імёны ахвяраў палітычных рэпрэсій, — патлумачыла прадстаўніца ПЦ “Вясна” і кампаніі #FreeViasna Дар’я.  — Мы рушылі услед за традыцыяй і зладзілі такую ж акцыю".

"1525 чалавек сёння знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Разам з імі сёння за кратамі нашыя калегі і паплечнікі — супрацоўнікі праваабарончага цэнтра “Вясна” разам  з Алесем Бяляцкім — лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру", — нагадала праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова.

chytanne_imenau_masliukova.jpg
Алена Маслюкова

"1525 — гэта не проста лічбы. Гэта лёсы. Гэта лёсы тых, хто сядзіць, гэта лёсы іх сваякоў і блізкіх, і гэта імёны канкрэтных людзей. Кожны з іх годны таго, каб яго узгадалі тут на гэтай акцы", — адзначыла Алена Маслюкова.

Таму праваабарончы цэнтр "Вясна" запрасіў прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса Нарвегіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Літвы, Ірландыі, Пошьчы, Нідэрдандаў, Фінляндыі, Швецыі,Чэхіі, Эстоніі далучыцца да акцыі чытання імёнаў беларускіх палітычных зняволеных.

asta-andrijauskiene.jpg
Аста Андрыяўскіене

Чытанне імёнаў падтрымалі і праваабаронцы "Вясны".

2023-05-21_chytanne_imenau_sacunkevich.j
Праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч

Да чытання далучыліся і былыя палітычныя зняволеныя, а таксама прадстаўнікі сем’яў палітычных зняволеных.

2023-05-21_chytannie_imionau_furmanau.jp
Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў

Усе 1525 імён і прозвішчаў беларускіх палітвязняў прагучалі падчас чытання. На гэта спатрэбілася амаль гадзіна.

Поўнае чытанне – у далучаным аудыяфайле ніжэй:

Viasna96 · Чытанне імёнаў

Грамадзянскую і хрысціянскую салідарнасць з тымі, хто нясправядліва зняволены і пазбаўлены волі ў беларускіх турмах, выказалі і святары.

2023-05-21_chytannie_imionau_kuhta.jpg
Святар Аляксандр Кухта

Тым часам на Кафедральнай плошчы ў Вільні з’явілася 150 сумак як напамін пра больш за 1500 беларускіх палітвязняў.

На кожнай сумцы — імя палітзняволенага ці палітзняволенай. Сумкі ўвасабляюць сабой так званыя "кешары" палітвязняў.

"Кешар” – гэта сумка з асабістымі рэчамі, з якой палітычных зняволеных этапуюць.

Акцыю на Кафедральнай плошчы прыйшлі падтрымаць і ўжо былыя палітвязні. Сярод іх — фігуранты справы цюкоў Алена Дзядзюля, Аляксандр Бабко і Вольга Дубовік. На іх цішотках — нумары артыкулаў, за якія яны былі асуджаныя.

dziadziulia_babko_dubovik.jpg
Алена Дзядзюля, Аляксандр Бабко і Вольга Дубовік

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

Крыніца: Чытанне імёнаў і сімвалічныя сумкі – акцыі ў Вільні ў Дзень палітвязняў Беларусі Фота Аўдыё