29.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Учора, 28 красавіка, у судзе Першамайскага раёну Мінска агучаны вырак палітвязням Ганне Кавалёвай і Івану Марозаву. Кожнага з іх асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд агучыў суддзя Максім Трусевіч. Ён прызнаў палітвязняў вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. 

Іван Марозаў — адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ. Пра яго затрыманне стала вядома 9 студзеня 2023 г.Тады паведамлялася, што мужчыну ставяць у віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а таксама відавочна жартаўлівы каментар пра тое, што ён атакаваў бы хаймарсамі спецназ, каб яны стаялі ў яго гаражы.

Праз два тыдні, 17 студзеня 2023 году, была затрыманая партнёрка Марозава Ганна Кавалёва. Ёй прад'явілі крымінальнае абвінавачванне за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.

Крыніца: Палітвязням Івану Марозаву і Ганне Кавалёвай прысудзілі па паўтара года калоніі