25.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Гродзенскім абласным судзе з 27 лютага ў закрытым рэжыме разглядалі крымінальную справу супраць грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага. Яму інкрымінавалі арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц. Па інфармацыя праваабаронцаў, 22 сакавіка мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта супрацоўнічаў са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы, міжнароднай альбо замежнай арганізацыяй, і здзейсніў дзеянні, загадзя накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Вядома, што Ежы Жывалеўскі з Беласточчыны, жанаты на беларусцы.
Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра асуджанага — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Крыніца: Грамадзяніна Польшчы асудзілі ў Беларусі за "агентурную дзейнасць"