20.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсцкай вобласці затрымалі траіх чалавек пасля рэйда сілавікоў па сацсетках

Затрыманы мінімум адна жанчына і два мужчыны. У аднаго затрыманага выявілі на старонцы "Вконтакте" выявы з нацыянальнай сімволікай. Жанчыну затрымалі за рэпост публікацыі з тэлеграм-канала Белсат. Яшчэ ў аднаго хлопца знайшлі ў тэлефоне ў прыватным ліставанні рэпост з тэлеграм-канала NEXTA. Хлопец паведамляе, што яго маці таксама затрыманая міліцыянтамі.

У Віцебску затрымалі хлопца за публікацыі ў Тэлеграме

У "пакаяльным" відэа затрыманы кажа, што публікаваў у Тэлеграме парады, як ладзіць сілавы супраціў: як зрабіць кактэйль Молатава, як правільна ставаць у счэпкі, перакрываць дарогі, а таксама як асляпляць сілавікоў лазернымі ўказкамі.

Крыніца: Затрыманні ў Брэсце і Віцебску пасля рэйда па сацсетках: хроніка пераследу 20 красавіка