12.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Гомельскім абласным судзе 11 красавіка вынеслі прысуд Мікалаю Давыдаву паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч.1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.
Як паведаміла Гомельская Вясна, Мікалай да затрымання працаваў вядучым інжынерам-канструктарам ААТ “Гомсельмаш”.
Суддзя прызначыў Мікалаю два гады абмежавання волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Крыніца: Інжынера "Гомсельмаша" асудзілі на два гады калоніі па трох крымінальных артыкулах