12.04.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінску затрыманая Ірына Зімнева

Праваабаронцам стала вядома аб затрыманні дырэктаркі Цэнтра славянскіх моваў і культур "Слаўцэнтр" Ірыны Зімневай.

Цэнтр займаецца арганізацыяй курсаў польскай мовы, в таксама дае кансультацыі па атрыманні карты паляка і паступленні ў польскія ВНУ.

Ірына – маці дзвюх непаўнагадовых дзяўчат.

У Светлагорску затрыманы чарговы "экстрэміст"

У Светлагорску быў затрыманы мясцовы жыхар Андрэй Якушэвіч. Затрыманне адбылося ў пятніцу  7 красавіка на працы. Мяркуецца, што ў яго знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне. За апошні месяц у горадзе гэта паўтаралася шматразова.

Адносна грамадзяніна была аформлена справа па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ – «Распаўсюджанне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць».

Берасцейскага блогера Аляксандра Кабанава абвясцілі ў вышук

Гэта вынікае са старонкі ГАУС Менскай вобласці.

На тое, што блогера і экс-палітвязня абвясцілі ў вышук, звярнуў увагу і ён сам у сваім Фэйсбуку.

Аляксандр Кабанаў

Нагадаем, што Кабанаў цалкам адбыў пакаранне ў калоніі па палітычнай справе. Пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі і працягвае сваю актывісцкую дзейнасць. Праз гэтае да яго бацькоў ужо прыходзілі з вобшукамі.

Сафія Сапега пагадзілася на экстрадыцыю ў Расею

Палітзняволеная Cафія Сапега сустрэлася з расейскім консулам і цяпер рэшту тэрміну правядзе ў Расеі. Інфармацыю пра згоду Сапегі пацвердзіў расейскім СМІ прэс-сакратар расейскай амбасады Аляксей Маскалёў.

Сафія Сапега. Скрыншот з відэа.

У Беларусі Сапезе прысудзілі 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму па двух крымінальных артыкулах, яе прызналі палітычнай зняволенай.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Экстрадыцыя, вышук, затрыманні: хроніка пераследу 12 красавіка