Зімовы кубак па дваравым футболе завяршыўся ў Оршы. Спаборніцтвы ўжо другі год запар (зімовы кубак і летні чэмпіянат) арганізуе грамадскае аб'яднанне "Звяз". На гэты зімовы сезон зарэгістравалася ажно 17 каманд.
Найбольшая інтрыга разгарнулася пад час гульні каманды "Смаляны" і каманды "Эверэст" з Оршы. Кубак пераможцы дастаўся смялянцам.
Абедзве каманды, пераможцы і фіналісты, атрымалі таксама прызы, прадстаўленыя кампаніяй "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" і прафсаюзам радыёэлектроннай прамысловасці.
Разам з майкамі з сімволікай кампаніі мясцовыя актывісты распавялі пераможцам аб праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.
Крыніца: Прызы футбалістам ад кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”