06.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" шостага красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Міліцыянты ў Гомелі адсправаздачыліся, што затрымалі восем грамадзян
Іх абвінавацілі ў спажыванні інфармацыі з забароненых рэжымам крыніц. У тым ліку затрымалі загадчыка аптэкі. У эфіры госканалу паведамілі: мужчына на свой тэлефон перазняў «ведамасныя дакументы за подпісам генеральнага дырэктара прадпрыемства» і перадаў іх у адзін з тг-каналаў. Цяпер мужчына пад вартай.
У Мінскага сябра БСДП Алеся Стральцова адбыўся вобшук
Таксама вобшук адбыўся ў родных Алеся.
Алесь Стральцоў — прызнаны міжнароднай арганізацыяй Amnesty International вязень сумлення па справе "14-ці" у 2008 г.У 2022 г. удзельнічаў у абароне Кіева. На дадзены момант знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
У Гродна ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «Экаманіторынг»
Пасяджэнне аб ліквідацыі арганізацыі запланавана на 26 красавіка ў Гарадзенскім абласным судзе. Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму, суддзя — Сяргей Піпко.
У Гомелі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» затрыманы загадчык аптэкі
Паводле сілавікоў, мужчына на свой тэлефон зрабіў фотаздымак ведамасных дакументаў за подпісам генеральнага дырэктара прадпрыемства, а пасля перадаў гэта «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу.
ГУБАЗіК не знайшоў экстрэмізму ў «Рэвалюцыі» Марціновіча
Былы дырэктар кнігавыдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі паведаміў у фэйсбуку, што ў ГУБАЗіКу яму вярнулі канфіскаваны больш за два гады таму наклад кнігі Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя».
Увесь наяўны наклад рамана «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча — усяго 558 асобнікаў — быў канфіскаваны ў «Беларускім кнігазборы» 4 студзеня 2021 года падчас ператрусу. Былі забраныя нават бракаваныя экзэмпляры. З таго ж часу беларуская мытня перастала прапускаць за мяжу пасылкі з раманам, паведамляе «Наша Ніва».
Крыніца: У Беларусі працягваюцца затрыманні і вобшукі: хроніка пераследу шостага красавіка