30.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім абласным судзе 17 лютага агучылі прысуд 36-гадоваму былому супрацоўніку банка "БелВЭБ" Васілю Ермакову — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнегага рэжыму. Яго судзілі па так званай "справе Чорнай кнігі Беларусі" і абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных). Справу разглядала суддзя Алена Міснік.
Васіля затрымалі напачатку ліпеня 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што яго затрымалі нібыта за "зліў" асабістых дадзеных у бот "Чорнай кнігі Беларусі" сілавікоў, настаўнікаў і лекараў. У "пакаяльным" відэа Ермакоў распавядаў, што ўдзельнічаў у мітынгах у Мінску і перадаў інфармацыю пра супрацоўнікаў МУС у бот "Чорнай кнігі Беларусі", "скарыстаўшыся службовымі паўнамоцтвамі".
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Васіль Уладзіміравіч Ермакоў
Крыніца: Экс-супрацоўніка банка "БелВЭБ" асудзілі па "справе ЧКБ" да шасці гадоў калоніі