29.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У Лунінцы 29 сакавіка пачынаецца суд над 43-гадовай жыхаркай раённага цэнтра Тамарай Каравай. Жанчыну абвінавачваюць у паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.
Справу прызначаная разглядаць суддзя Лунінецкага раённага суда Кацярына Клеўжыц.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Тамара Каравай ў снежні 2022 года праз мэсэнджар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла ў сетцы Інтэрнэт паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы.
Апублікаваныя паведамленні сталі даступныя для прагляду неабмежаванаму колу асоб.
Следчыя паведамляюць, што абвінавачаная неаднаразова ў 2022 годзе прыцягвалася да адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў – на яе накладалі спагнанні ў выглядзе штрафу, ні адзін з якіх яна не заплаціла.
У студзені 2023 года жанчына была змешчаная пад варту да суда.
Крыніца: У Лунінцы судзяць мясцовую жыхарку, якая нібыта паклёпнічала на Лукашэнку