24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск 23 сакавіка ў судзе Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" на 11 месяцаў калоніі.
Прысуд агучыў Мікалай Талашка.
Такім чынам, агульны тэрмін для Раманава склаў 20 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі. Нагадаем, палітвязень быў затрыманы 29 кастрычніка 2020 года.22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыўяму 20 гадоў калоніі. З канца траўня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у ваўкавыскай калоніі № 11, дзе на яго ўвесь час аказвалі ціск:неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, а нядаўнана 4 месяцы адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
Падтрымаць палітвязня: ПК № 11, 231900, Ваўкавыск, Ракасоўскага, 118, Сяргей Аляксандравіч Раманаў
Крыніца: Палітвязня Сяргея Раманава зноў асудзілі. Да яго тэрміну дадалі 11 месяцаў калоніі