21.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі мітынгу і шэсця працаўнікоў МТЗ ў жніўні 2020 года. Усіх іх абвінавачваюць па “народным” артыкуле – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342). Чарговы прысуд вынесены Антону Сцяпанаву судом Ленінскага раёна Мінска 30 студзеня.
Справу разглядала суддзя Юлія Інчына.
У судзе Сцяпанаў свfю віну прызнаў і патлумачыў, што 14 жніўня 2020 года ўбачыў ля прахадной МТЗ групу грамадзян, якія сабраліся прыняць удзел унесанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па факце нязгоды з дзеючай уладай, якія мелі пры сабе розныя плакаты. Ён далучыўся да іх, і ўсе разам пайшлі па вуліцы Даўгабродскай у бок Кірава, а далей на плошчу Незалежнасці.
Пазней Сцяпанава апазналі на фотаздымках, размешчаных у інтэрнэце і затрымалі. Да суда знаходзіўся ў СІЗА №1 Мінска.
Суд прызначыў Антону Сцяпанаву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.
Ён быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.
Крыніца: Чарговага працаўніка МТЗ асудзілі па "народным" артыкуле за паслявыбарчыя пратэсты