16.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мітынг работнікаў МТЗ 14 жніўня 2020 года. У судзе Партызанскага раёна Мінска разгледжаная крымінальная справа работніка ліцейнага цэха МТЗ Дзяніса Пучака, аднаго з удзельнікаў шэсця трактаразаводцаў у жніўні 2020 года. Яго абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Дзяніса Пучака затрымалі 22 лістапада 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА-1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання, Дзмітрый, разам з многімі працаўнікамі МТЗ 14 жніўня 2020 года прыняў удзел ў шэсці рабочых у цэнтр Мінска. Знаходзячыся на вуліцы Далгабродскай, парушаў грамадскі парадак, перашкаджаў працы грамадскага транспарту, не рэагаваў на заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні.

Суд прызнаў 28 лютага Дзяніса Пучака вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Яго вызвалілі з пад арышту адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у двух акцыях пратэсту ў 2020 годзе

На тры гады "хатняй хіміі" асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе падсобны рабочы Юрый Працкевіч.

Крыніца: У Мінску асудзілі чарговага ўдзельніка маршу работнікаў МТЗ ў 2020 годзе