15.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У пятніцу, 17 сакавіка, у Мінскім гарадскім судзе будзе разгледжаная апреляцыйная скарга урача-анестэзіёлага з Мінска Вольгі Барушкі.
Справу Вольгі разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска яшчэ 22 снежня. Лекарку абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе суддзі або народнага засядацеля (арт 391 Крымінальнага кодэкса).
Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Вольга Барушка была затрыманая дома 22 жніўня 2022 года і да суда ўтрамлівалася ў СІЗА №1 на Валадарскага.
"Пакаяльнае відэа" з 35-гадовай жанчынай з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах.
Суддзя Алена Мурашка прысудзіла лекарцы пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сёння прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі Вольгу Барушку палітзняволенай.
Крыніца: Палітзняволеная лекарка Вольга Барушка абскардзіць прысуд 17 сакавіка