15.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Рагачоўскага раёна напачатку лютага вынес прысуд 57-гадоваму Сяргею Кушнарову. Яму інкрымінаваныя публічная абраза і паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 367), а таксама іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады (арт.188 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
З матэрыялаў абвінавачання вядома, што Кушнароў з выкарыстаннем мабільнага тэлефона са жніўня 2020 года па люты 2022 года неаднаразова размяшчаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» публікацыі, у якіх утрымліваліся абразы Прэзідэнта, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем імі сваіх абавязкаў. Пры гэтым у публікацыях прыводзіліся па меркаванні суда, загадзя ілжывыя і не адпавядаючы рэчаіснасці дадзеныя, якія ганьбілі і прыніжалі гонар і годнасць пацярпелых.
Адна з яго публікацый змяшчала спасылку на відэазапіс, размешчаны на відэахостынгу YouTube, у якой генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь абвінавачваўся ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства. Тым самым Кушнароў жадаў прадставіць кіраўніка ведамства ў вачах шырокай грамадскасці ў зневажальным становішчы.
Суд, па сукупнасці злачынстваў прызначыў Кушнарову пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3,7 тыс. рублёў).
Гомельскі абласны суд 15 сакавіка разглядае апеляцыйную скаргу Сяргея Кушнарова на прысуд суда Рагачоўскага раёна.