14.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У Слуцкім раённым судзе 28 лютага вынесены прысуд Арцёму Анцічу, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя АляксандрТарасюк.

Па матэрыялах абвінавачання,Анціч у верасні 2021 года на персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте размясціў каментарый у дачыненні да супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, «які негатыўна ацэньвае яго, тым самым абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».

Нагадаем, што 29 і 30 верасня 2021 года  па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў за каментары ў сацыяльных сетках пра забойствы IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў Мінску.

На ўтрыманні Арцёма Анціча маецца чацёра непаўнагадовых дзяцей, і таму суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) са штрафам у памеры 100 базавых велічынь. 

Крыніца: Ізноў "справа Зельцэра": у Слуцку асудзілі бацьку чацвярых дзяцей