14.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Маскоўскгаа раёну Мінска 14 сакавіка асудзілі палітзняволеных Аксану Зарэцкую і Багдана Караўца паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Кацярына Мурашка прызначыла Аксане адзін год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Багдану – два гады калоніі агульнага рэжыму.

Пра гэта паведаміла @rada_vision

Справу пачалі разглядаць 10 сакавіка.

Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. Яна мае дваіх дзяцей.

Багдан — бізнэсовец, заснавальнік кампаніі Astronim, якая займаецца распрацоўкай сайтаў.

Падтрымайце палітзняволеных грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна | Багдан Уладзіміравіч Каравец

Крыніца: Экспертцы па этыкеце Аксане Зарэцкай прысудзілі 1,5 года калоніі, заснавальніку кампаніі Astronim Багдану Караўцу — 2 гады калоніі