10.03.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сайт «Брэсцкай Вясны» і тэлеграм-канал «Віцебская Вясна» — чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі: сайт «Берасцейская вясна». Ініцыятыва аб прызнанні сайта “экстрэмісцкім" зыходзіла ад намесніка пракурора Берасцейскай вобласці, а пастанову прымаў суддзя Андрэй Канючка.

Telegram-каналы і чаты «Віцебская Вясна», «STOP LUKA», «БелАЗ для Жизни», «Большевик, ябатьки-3%!», «Вялiкае Сцiклева», «Клецк для жизни!», «Ozercolife_New», «Фаниполь», «Копыль», «Чат Столбцы РАЗАМ», «Ратамка», «Старые Дороги».

Да палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк не пускаюць адваката

З канца снежня ад палітзняволенай няма навін. Як стала вядома берасцейскай „Вясне”, амаль увесь гэты час да яе намагаецца патрапіць адвакат — але ж яго не пускаюць. Таксама не прымаюць пасылкі: маці Паліны атрымала адпіску з калоніі, але ж і пасля яе ні рэчавую, ні прадуктовую перадачку не прынялі.

Акрамя ўсяго гэтага пасля новага года палітзняволеная правяла 50 содняў у ШІЗА.

Нагадаем, супраць Паліны Шарэнды-Панасюк зноў узбудзілі крымінальную справу паводле арт. 411 КК, па якім яе летась ужо асудзілі: да 2 гадоў далалі зняволення яшчэ адзін год. У кастрычніку Паліну змясцілі  на паўгода ў ПКТ, дзе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА. Суткі там не ўлічваюцца ў тэрмін ПКТ.

Стрыечнаму брату намесніка камандзіра палка Каліноўскага дадалі яшчэ тры артыкулы

Праваабаронцам стала вядома, што справу палітзняволенага жыхара Бабруйска Сяргея Франчука  перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Калі раней Сяргею інкрымінавалі толькі «народны» арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), то цяпер яго абвінавачваюць ажно па чатырох артыкулаў — яму дадалі арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (распальванне варожасці).

Нагадаем, стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука затрымалі ў жніўні. Ёсць інфармацыя, што падчас затрымання Сяргея моцна збілі — на «пакаяльным відэа» ён стаіць з залепленым ілбом.

У доме бацькоў былога палітвязня Аляксандра Кабанава адбыўся ператрус

Пра гэта блогер Кабанаў напісаў у сваім Facebook.

Аляксандр Кабанаў

Кабанаў быў асуджаны  на тры гады пазбаўлення волі. 17 снежня Аляксандр выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін — пасля гэтага экс-палітвязень з'ехаў з краіны.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Сайт "Брэсцкай Вясны" і т-г канал "Віцебскай Вясны" папоўнілі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў: хроніка пераследу 9-10 сакавіка