28.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд 27 лютага асудзіў да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму мясцовага жыхара Канстанціна Лапіцкага, піша "Гомельская Вясна". Меркавана, яго асудзілі за каментары ў інтэрнэце. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.

Канстанціна абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Акалічнасці справы невядомыя, бо суд з 10 лютага праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома, што Канстанцін быў затрыманы напачатку лістапада і змешчаны пад варту.

Падтрымайце вязня: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Канстанцін Аляксандравіч Лапіцкі

Крыніца: Гамельчука асудзілі да трох гадоў калоніі за абразу і паклёп на Лукашэнку