27.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйска 14 лютага асудзілі Паўла Амяльянава паводле ч.1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч.3 арт. 205 (Крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Паўлу тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Суд Бабруйскага раёна

Паўла абвінавацілі ў тым, што ён 27 снежня 2020 года зрабіў рэпост публікацыі з выявай Лукашэкні ў тэлеграм-канале, пад якой пакінуў абразлівыя каментары.

Таксама мужчыну паставілі ў віну тое, што ён з 20 чэрвеня 2021 года па 12 ліпеня 2022 года сістэмна ў начны час скрадаў ровары, якія захоўваліся ў шматкватэрных дамах. Агулам бабруйчанін скраў 27 ровараў коштам 11000 рублёў.

Мужчына раскаяўся і цалкам прызнаў віну.

Крыніца: Бабруйчаніна асудзілі на тры гады калоніі за абразу Лукашэнкі і крадзеж ровараў