27.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-27 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманні ў Мачулішчах

Вядома, што ўвечары 26 лютага была затрымана Крысціна Максіменка. Прычыны затрымання і яе месцазнаходжанне пакуль невядомыя.

У нядзелю каля 9-й раніцы на аэрадроме былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, спраўных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Bypol увечары 26 лютага паведамляў, што сілавікі пачалі адпрацоўваць сацсеткі, каб выявіць тых, хто каментуе падрыў расійскага самалёта ў негатыўным ключы.

Пракуратура знайшла "экстрэмісцкія" кнігі на інтэрнет-аўкцыёне

Паведамляецца, што пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска, выявіла факты прапановы грамадзянам да набыцця кніжных выданняў, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў — "Тень Победы" Суворава і "Забытая Беларусь" Дзеружынскага.

Палітвязня Алега Рубца 60 сутак утрымлівалі ў ШІЗА

Алег Рубец

Па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца ў чэрвені 2022 года перавялі на тры гады з калоніі ў следчую турму № 8 г. Жодзіна. У калоніі яго рэгулярга змяшчалі ў ШІЗА, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ.

Паводле ягоных бацькоў, два з паловай месяцы ад Алега не было ні лістоў, ні званкоў. Цяпер высветлілася, што яго на 60 закідвалі ў штрафны ізалятар.

26 лютага хлопцу споўнілася 21 год. Лісты да яго амаль не дахадзяць, але заклікаем павіншаваць яго тэлеграмай.

Нагадаем, Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні быў моцна збіты. 30 красавіка Рубцу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец 

Да палітзняволенай Алены Лазарчык не пускаюць адваката

Алена Лазарчык. Фота: kp.by

Праваабаронцам стала вядома, што знікла сувязь з палітзняволенай актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Аленай Лазарчык — да яе ўжо некалькі разоў не пускалі адваката, таму родныя не маюць ніякай інфармацыі пра стан здароўя жанчыны.

Нагадаем, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Падтрымаць палітзняволеную: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык

Палітвязня Алеся Папковіча яшчэ да апеляцыі перавялі ў калонію, дзе адразу змясцілі ў ПКТ

Яна і Алеся Папковічаў затрымалі 2 верасня ў Мінску. Вядома, што Ян раней працаваў інкасатарам у «Белгазпрамбанку». У пачатку верасня браты планавалі з’ехаць у Польшчу, аднак за дзень да ад'езду былі затрыманыя сілавікамі. Алеся абвінавацілі паводлеарт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і асудзілі да двух гадоў калоніі.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Алеся амаль адразу пасля суда і да разгляду апеляцыйнай скаргі перавялі ў віцебскую калонію № 3. Пры гэтым на той момант ягоны прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Там яго адразу змясцілі ў ПКТ. Пасля апеляцыі яго перавялі на каранцін. Акрамя гэта, яму далі падпісаць дакумент аб тым, што ён не збіраецца з'язджаць з Беларусі пасля вызвалення.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Алесь Валер'евіч Папковіч

Крыніца: Затрыманні і ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 25-27 лютага