25.02.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, падкаст, вайна ва Украіне На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам “Вясны” Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі.
Нашай мэтай было адсачыць, як мяняецца ўспрыняцце чалавекам вайны. Як трансфармуюцца страхі. Як мяняюцца практыка і быт. Як працуе памяць і псіхіка. І галоўнае — як на гэта ўплывае час.
Мы размаўлялі з Ігарам тройчы:
- адразу пасля таго, як ён пакінуў тэрыторыю Украіны,
- праз тры месяцы пасля гэтага,
- амаль праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны.
Гэтыя размовы і іх параўнанні пачуем у новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе”.
Напрыклад, пасля выезду з Украіны Ігар меў трывожны чамаданчык — куды ён паклаў рэчы так, каб іх можна было імгненна забраць.
“Дагэтуль чаманданчык стаіць ці не?”, — пытаем у Ігара праз год пасля пачатку паўнамасштабнай вайны.
“Зараз толькі з гэтым пытаннем я разумею, што так, сам чамаданык да гэтай пары стаіць, але я пачаў адтуль даставаць рэчы”.
А ў фінале выпуску пачуем, як змяніўся адказ Ігара на пытанне “Што такое вайна?”
Выпуск падкаста прысвечаны гадавіне паўнамасштабнага ваеннага ўторгнення Расіі на тэрыторыю Украіны — 24 лютага 2022 года.
Слухайце выпуск на падкаст-пляцоўках:
Падпісвайцеся на зручную вам пляцоўку, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
Крыніца: Вайна – гэта пахі? Як мяняецца чалавек пасля вайны – у падкасце “Вясна прыйдзе”