23.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна г. Мінска будзе агучаны прысуд тром зняволеным праваабаронцам “Вясны”: лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму, яго намесніку і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Лабковічу, а таксама Дзмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна. Пракурор запрасіў ім ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі нібыта за фінансаванне пратэстаў пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і кантрабанду арганізаванай групай у перыяд 2016-2021 гадоў.
Мы заклікаем падтрымаць палітзняволеных праваабаронцаў і выказаць ім сваю салідарнасць у гэты дзень усімі даступнымі спосабамі.
Што можна зрабіць 3 сакавіка?
- арганізуй ці прымі ўдзел у публічнай акцыі ў сваім горадзе (спіс месцаў правядзення будзе дадзены пазней);
- распавядзі ў сацсетках пра вынесены прысуд праваабаронцам з хэштэгам #FreeViasna;
- зрабі здымак з партрэтамі вясноўцаў і выкладзі фота ў сацсеткі (макеты для друку цішотак і плакатаў);
- арганізуй ці прымі ўдзел у падпісанні паштовак салідарнасці, або напішы праваабаронцам словы падтрымкі самастойна, у тым ліку анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці;
- дашлі праваабаронцам “Вясны” пасылку ці грашовы перавод па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030;
- падпішы петыцыю за вызваленне вясноўцаў і ўсіх палітвязняў;
- прыдумай і рэалізуй сваё крэатыўнае дзеянне з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных праваабаронцаў.
Дзяліся акцыямі салідарнасці ў сацсетках з хэштэгамі #FreeViasna
Свабоду “Вясне”! Свабоду ўсім палітвязням!
Крыніца: Падтрымайце праваабаронцаў "Вясны" ў дзень абвяшчэння прысуду