21.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Нясвіжскага вынес прысуд 31-гадоваму мясцоваму жыхару Яўгену Мірасю, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Гвозд, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Алена Каменка.
Па матэрыялах абвінавачання, Мірась, знаходзячыся па месцы жыхарства, 1 сакавіка 2022 года размясціў у групе ў сацыяльнай сетцы Тэлеграм паведамленне абразлівага зместу ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з заключэння судова-лінгвістычнай экспертызы.
Раней мужчыну прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за захоўванне ў мабільным тэлефоне інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай накіраванасці.
Суд, які адбыўся 31 студзеня, прызнаў Мірася вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: У Нясвіжы за абразу Лукашэнкі асудзілі мясцовага жыхара