21.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Стала вядома, што чатырох жыхароў Паставаў асудзілі да "хатняй хіміі" — абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Юрыя Дзіковіча асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі", Дзмітрыя Плешавені і Сяргея Ляўко — да двух з паловай гадоў кожнага, Людмілу Цыбульскую — да двух гадоў і трох месяцаў.
Справу разглядзеў Міхаіл Макарэвіч ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Актывістаў прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Нагадаем, амаль усе яны былі затрыманыя ў лістападзе падчас «аблавы» ГУБАЗіКу ў Паставах. Пазней сілавікі апублікавалі фотаздымак з затрыманымі — на ім яны стаяць на дарозе падчас акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Крыніца: Чатырох жыхароў Паставаў асудзілі да "хатняй хіміі" за фотаздымак з Маршу