20.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Гродзенскім абласным судзе 17 лютага асудзілі Андрэя Быкава паводле ч.3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалтам, знішчэннем альбо шкодай маёмасці ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак), ч. 2 арт. 366 (Тыя ж дзеянні, здзейсненыя ў дачыненні да Лукашэнкі), ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Васіль Скок прызначыў Андрэю пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленне звання падпалкоўніка запаса.
Як паведаміў тэлеграм-канал “Суды, задержания. Гродно и область”, Андрэя Быкава асудзілі за каментары ў інтэрнэце.
У лістападзе 2022 года мужчыну ўнеслі ў спіс КДБ асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Падтрымайце Андрэя: Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023 (Андрэй Мікалаевіч Быкаў)
Крыніца: Падпалкоўніка запаса пазбавілі звання і асудзілі на пяць гадоў калоніі за каментары ў інтэрнэце