07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Працэс па справе адміністратараў "Чорнай кнігі Беларусі" 12 снежня 2022 года Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў студзені фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе і асуджэнні грамадзян паводле палітычных матываў. Праваабаронцам вядома пра не менш як 50 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 37 складаюць мужчыны, 13 — жанчыны.

У дачыненні да пяці грамадзян пастаноўленыя абвінаваўчыя прысуды ў парадку завочнай вытворчасці. "Вясне" вядома пра трох абвінавачаных, якія абвешчаныя ў вышук. На працягу студзеня дваім асуджаным раней грамадзянам апеляцыйная інстанцыя змяніла прысуды ў бок узмацнення жорсткасці пакаранняў.

Сумарна, паводле вядомых праваабаронцам спраў, у студзені суды вынеслі:

  • 111 гадоў і 7 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 31 чалавека;
  • 4 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову ("хімія") у адносінах да 2 чалавек.
  • 31 год і 3 месяцы абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія") у дачыненні да 14 чалавек;
  • 9 месяцаў арышту для 3 чалавек;
  • 2 230 базавых велічыняў штрафу на суму 82 510 рублёў у якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да 7 чалавек разам з пазбаўленнем волі;
  • 5 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады ў органах унутраных спраў.

Паводле вядомых праваабаронцам прысудаў у студзені суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 62% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 4% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 28% выпадкаў асуджэння грамадзян. Арышт суды ўжывалі ў 6% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычных спраў.

Такім чынам, у студзені пакаранне паводле палітычна матываваных крымінальных спраў, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі" і арышту, суды ўжывалі ў 100% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

За снежань беларускія суды ў крымінальным парадку рэпрэсавалі не менш за 55 чалавек

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў снежні фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах.

Крыніца: У студзені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 50 чалавек