18.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 18 студзеня агучылі прысуд па першаму завочнаму суду ў рамках "спецыяльнай вытворчасці" па справе "Чорнай кнігі Беларусі". Суддзя Наталля Бугук завочна асудзіла Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Вольгу Высоцкую да 12 гадоў калоніі кожнага. Менавіта такі прысуд запрашваў пракурор. Пяць чалавек абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных дадзеных) за адміністраванне Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі". КДБ унёс фігурантаў у "тэрарыстычны спіс". Суд цягнуўся крыху больш за месяц у закрытым рэжыме.
Згодна з версіяй абвінавачвання, абвінавачаныя і іншыя асобы не пазней за жнівень 2020 года "аб'ядналіся ў злачынную групу, у складзе якой стварылі і адміністравалі Telegram-канал "Чорная кніга Беларусі" і іншыя аналагічныя рэсурсы". Як адзначылі раней у Генпракуратуры, сярод асноўных мэтаў іх дзейнасці — дыскрэдытацыя ўлады і праваахоўных органаў, распальванне сацыяльнай варожасці, варожасці і нянавісці ў адносінах да сілавога блоку і дзяржслужачым, а таксама іншым асобам, якія выступаюць за захаванне правапарадку і дзеючага канстытуцыйнага ладу ў краіне, распаўсюджванне паклёпніцкіх звестак пра іх, падбухторванне да злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці.
"Злачынная група незаконна сабрала і размясціла ў адкрытым доступе інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальныя дадзеныя сотняў грамадзян у сувязі з ажыццяўленнем імі прафесійнай дзейнасці. Сярод іх — супрацоўнікі органаў унутраных справаў, работнікі пракуратуры, суддзі, журналісты. Пасля публікацый у дачыненні да некаторых з іх былі здзейсненыя злачынствы, уключаючы знішчэнне і пашкоджанне маёмасці, пагрозы гвалтам", — гаворыцца ў абвінавачванні.