26.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволенага ўласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд вынесла Алена Шылько.

Нагадаем, Іллю затрымалі 1 верасня гэтага года. Супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі наўпрост у "Кальянную №1", кіраўніком якой Мураўёў з’яўляецца. Да гэтага Івана ўжо затрымлівалі —11 жніўня 2020 года выцягнулі з машыны, калі ён разам з сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала "Звезда".

Судзіць у межах крымінальнай справы яго пачалі 22 снежня. Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Падтрымайце палітвязня пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Іван Барысавіч Мураўёў

Крыніца: Уласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва асудзілі да 2,5 гадоў калоніі