23.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталія Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
Судовы працэс вяла суддзя Анжаліка Данілава.
Суд прызнаў Віталя Мельніка вінаватым па па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 4 арт. 309 – наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
- ч. 2 арт. 295 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч. 3 арт. 295 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, здзесненыя групай асоб, альбо паўторна;
- ч. 1 арт. 289 – акт тэрарызму.
Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця. Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да прад'яўленых артыкулаў, і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.
Пачынаецца суд над "рэйкавым партызанам", якому пры затрыманні прастрэлілі калені
Па сукупнасці прызначаных абвінавачанняў, шляхам іх частковага складання канчатковае пакаранне складае 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, паведамляе Dissident.by. Таксама ён мусіць сплаціць 300 базавых велічынь штрафу.