20.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У Кастрычніцкім судзе Віцебска напачатку снежня асудзілі Ўладзіслава Аўчыннікава паводле ч. 1 арт. 352 (Неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 300 базавых велічыняў.

Уладзіслаў Аўчыннікаў – былы супрацоўнік УУС Віцебскага аблвыканкама.

Мужчыну абвінавачваюць у тым, што са снежня 2021 па травень 2022 ён збіраў у базах дадзеных МУС інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных грамадзян, якую потым “распаўсюджваў у месенджары Telegram”.

Акрамя пазбаўлення волі і штрафа, Уладзіславу забаранілі працаваць у праваахоўных органах тэрмінам на 5 год.

Крыніца: За перасылку персанальных дадзеных у Telegram былога сілавіка асудзілі на два з паловай гады калоніі